Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Оксфард — найлепшы ўнівэрсытэт сьвету, БДУ — на 801 месцы


Упершыню за 13 гадоў найлепшым у сьвеце прызнаны ўнівэрсытэт за межамі ЗША.

Оксфардзкі ўнівэрсытэт прызнала найлепшым унівэрсытэтам сьвету выданьне Times Higher Education. Гэты рэйтынг вядучых ВНУ сьвету, які складаецца сумесна з інфармацыйнай службай Thomson-Reuters, лічыцца адным з трох самых прэстыжных сьпісаў падобнага роду.

Упершыню за 13-гадовую гісторыю сьпісу найлепшым на плянэце стала неамэрыканская ВНУ. Найстарэйшы ў англамоўным сьвеце Оксфардзкі ўнівэрсытэт адкрыў свае дзьверы ў 1096 годзе. У гэтым годзе Оксфард адсунуў на другое месца Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут, які ўтрымліваў першынство на працягу пяці папярэдніх гадоў.

У трэцім радку — каліфарнійскі Стэнфард, у чацьвёртым — ангельскі Кэмбрыдж, за імі — Масачусэцкі Тэхналягічны інстытут, Гарвардзкі, Прынстанскі ўнівэрсытэты. У дзясятцы лепшых — 6 амэрыканскіх ВНУ.

У аснове рэйтынгу Times Higher Education — навуковая вага вышэйшых навучальных установаў. Ён вызначаецца паводле такіх паказьнікаў, як колькасьць публікацыяў, цытаванасьць, памер улучаных грантаў, меркаваньні экспэртнай супольнасьці, абʼём сумесных працаў з замежнымі калегамі.

Толькі адна беларуская ВНУ трапіла у рэйтынг — БДУ, які знаходзіцца на 801 месцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG