Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самае смачнае ў сьвеце піва


Вільгельм Цымэр, «Піўны рэстаран з аркестрам».
Вільгельм Цымэр, «Піўны рэстаран з аркестрам».

Аднагрупнік набыў у краме смачнае піва.

— Беларусы такога варыць ня ўмеюць — у нас адна газіроўка са сьпіртам.

Я пагаджаюся, толькі за беларусаў мне крыўдна.

— Што за піва? — пытаюся.

— «Dinaburg» называецца, нямецкае, напэўна.

Насамрэч латыскае. Дынабург — нямецкая назва цяперашняга Даўгаўпілсу, колішняга Дзьвінску. Гэта Латгалія — край, заселены пераважна беларусамі, працяг Полацкай зямлі. Цяпер беларусы там паперапісваліся рускімі, палякамі, латышамі... Але гледзячы па крыві, атрымліваецца, што якраз беларусы вараць смачнае піва «Dinaburg».

З гісторыяй і геаграфіяй у нас бяда. Лаюць (заслужана) беларускае, хваляць самае лепшае «нямецкае» і ня маюць зялёнага ўяўленьня, наколькі ў гэтым сьвеце ўсё ня так.

Сяргей Дубавец

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG