Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беспарадкі ў Паўночнай Караліне: адзін пратэстоўца загінуў


Акцыя пратэсту ў Паўночнай Караліне пасьля забойства паліцыяй чарнаскурага мужчыны

Акцыя пратэсту ў Паўночнай Караліне пасьля забойства паліцыяй чарнаскурага мужчыны

У другі дзень акцыяў пратэсту пасьля забойства паліцыяй чарнаскурага мужчыны ў горадзе Шарлот у штаце Паўночная Караліна адзін з маніфэстантаў атрымаў сьмяротнае агнястрэльнае раненьне.

Як кажуць прадстаўнікі гарадзкіх уладаў, мужчына, чыё імя не раскрываецца, быў забіты іншай цывільнай (якая ня служыць у паліцыі) асобай.

Вартавыя парадку ўжывалі сьлезацечны газ супраць часткі пратэстоўцаў. Мясцовыя СМІ паведамлялі, што падчас акцыяў пратэсту, якія прайшлі напярэдадні, газ таксама ўжываўся.

У аўторак 43-гадовы чарнаскуры Кіт Ламонт Скот быў паранены чарнаскурым паліцыянтам і памёр у шпіталі.

У паліцыі сьцьвярджаюць, што Скот нёс у руках зброю і ўяўляў «непасрэдную сьмяротную пагрозу», аднак сваякі заявілі мясцовым СМІ, што ў руках у яго была кніга, а не пісталет.

Беспарадкі ў Шарлоце пачаліся пасьля таго, як паліцыянты горада Талса ў Аклахоме прызналі, што застрэлены імі ў пятніцу чарнаскуры Тэрэнс Кратчэр быў бяззбройны.

У апошнія месяцы па ЗША пракацілася хваля вулічных беспарадкаў, справакаваных забойствамі паліцыяй афраамэрыканцаў, паведамляе ВВС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG