Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: У Паўночнай Карэі, магчыма, усяго 28 інтэрнэт-сайтаў


Кім Чэн Ын

Кім Чэн Ын

Колькасьць інтэрнэт-сайтаў у Паўночнай Карэі можа складаць усяго 28. Пра гэта стала вядома пасьля таго, як у выніку, як мяркуецца, тэхнічнай памылкі, на кароткі час стаў «бачны» сьпіс сайтаў на нацыянальным паўночнакарэйскім дамене .kp. Яго выявіў і апублікаваў на партале GitHub інжынэр сыстэм бясьпекі Мэт Браян.

Большасьць гэтых адрасоў належаць дзяржаўным органам, а таксама афіцыйным СМІ, уключаючы газэту «Надон сінмун». Свой сайт ёсьць і ў паўночнакарэйскай авіякампаніі Air Koryo.

Карыстальнікі інтэрнэту зь іншых краінаў сьвету з 2010 году ня могуць атрымаць доступ да паўночнакарэйскіх парталаў. Доступ у інтэрнэт у самой краіне маюць толькі некалькі арганізацый, у якіх на гэта ёсьць афіцыйны дазвол. Таксама ў КНДР дзейнічае ізаляваная ад навакольнага сьвету сетку Кванмён, у якой распаўсюджваюцца, у асноўным, ідэі чучхе і некаторыя навуковыя матэрыялы.

XS
SM
MD
LG