Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вашчыкоўскі запрасіў Макея наведаць Польшчу


Уладзімер Макей

Уладзімер Макей

Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі запрасіў кіраўніка беларускага замежнапалітычнага ведамства Ўладзімера Макея наведаць зь візытам Варшаву ў найбліжэйшы час.

Запрашэньне перададзена 21 верасьня падчас сустрэчы ў Менску намесьніцы міністра замежных справаў Беларусі Алены Купчыной з амбасадарам Польшчы Конрадам Паўлікам, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Падчас сустрэчы «бакі абмеркавалі пытаньні інтэнсыфікацыі беларуска-польскага супрацоўніцтва».

Вашчыкоўскі знаходзіўся ў Беларусі 22–23 сакавіка. На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам кіраўнік МЗС Польшчы заявіў: новы польскі ўрад лічыць ненармальнай сытуацыю, калі цягам многіх гадоў суседнія краіны не размаўлялі. «Таму мы вырашылі без усялякіх папярэдніх умоваў пачаць дыялёг і ўрэгуляваць усе суседзкія дачыненьні, якія можна будзе вырашыць найбліжэйшым часам», — сказаў ён.

Візыт кіраўніка МЗС Польшчы ў Беларусь — першы за восем гадоў.

Па завяршэньні візыту ў Менск Вітальд Вашчыкоўскі сказаў, што «запрасіў міністра Макея як найхутчэй наведаць Варшаву».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG