Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр літоўскі філёзаф Леанідас Донскіс


Леанідас Донскіс

Леанідас Донскіс

У сераду раніцай перад вылетам у Санкт-Пецярбург на прэзэнтацыю сваёй новай кнігі на віленскім лётнішчы памёр літоўскі філёзаф Леанідас Донскіс. У яго спынілася сэрца, мэдыкі гадзіну змагаліся за ягонае жыцьцё, але ўратаваць яго не ўдалося.

Леанідас Донскіс — філёзаф, эсэіст, гісторык ідэяў, сацыяльны аналітык, палітычны камэнтатар і грамадзкі дзеяч. Дэпутат Эўрапарлямэнту (2009-2014). Выступаў у якасьці абаронцы правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў. У 2004 годзе быў ушанаваны Эўрапейскай камісіяй званьнем Пасла талерантнасьці і разнастайнасьці ў Літве.

Леанідас Донскіс неаднаразова зьвяртаўся ў сваёй публічнай дзейнасьці да беларускіх тэмаў, выступаў у абарону палітычных зьняволеных — Алеся Бяляцкага, Аляксандра Фядуты, удзельнікаў пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году ў Беларусі. Удзельнічаў у праекце Радыё Свабода «Імёны Свабоды».

Леанідас Донскіс пра Эўропу, Літву і Беларусь

Апублікаваў больш за сорак кніг на літоўскай і ангельскай мовах, якія перакладзеныя на дацкую, эстонскую, фінскую, францускую, нямецкую, вугорскую, італьянскую, польскую, партугальскую, расейскую, швэдзкую і ўкраінскую мовы. Чытаў лекцыі і праводзіў дасьледаваньні ў ЗША, Вялікабрытаніі, Швэцыі, Фінляндыі, Эстоніі і Вугоршчыне. Быў прафэсарам сацыяльнай і палітычнай тэорыі ва Ўнівэрсытэце Вітаўта Вялікага ў Коўне.

XS
SM
MD
LG