Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст Аляксандр Сотнік пакінуў Расею праз пагрозы


Аляксандар Сотнік

Аляксандар Сотнік

Журналіст Аляксандар Сотнік пакінуў Расею праз пагрозы і перасьлед з боку сілавых структур.

На сваім канале ў YouTube Сотнік апублікаваў відэазварот, у якім распавёў аб ананімным званку з папярэджаньнем, што яго гатовыя «пацярпець» да кастрычніка, пасьля чаго «перавядуць у аддзел гародніны».

Журналіст паведаміў, што часова пераяжджае ў Грузію, дзе будзе працаваць над выпускамі сваёй праграмы.

Аляксандар Сотнік каля пяці гадоў вядзе на YouTube канал Sotnik-TV. У сваіх відэа ён неаднаразова выказваўся ў падтрымку Ўкраіны і выступаў з крытыкай прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG