Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Symbal.by прадставіў чахлы для 170 тэлефонаў з арнамэнтам і «Пагоняй»


Інтэрнэт-крама рэчаў з нацыянальнай сымболікай Symbal.by прэзэнтавала тры калекцыі чахлоў для смартфонаў: адну з гербам «Пагоня» і бел-чырвона-белым сьцягам, адну зь беларускімі арнамэнтамі і адну з арнамэнтамі і імёнамі на выбар.

Прапанаваныя дызайны могуць быць зьмененыя на просьбу замоўцы. Малюнкі наносяцца ультрафіялетавым друкам на чорныя альбо белыя плястыкавыя ці сыліконавыя чахлы.

Як паведаміў «Свабодзе» дырэктар Symbal.by Павал Белавус, стварыць калекцыі для 170 мадэляў тэлефонаў вырашылі, бо раней прадавалі толькі «нацыянальныя» чахлы для iPhone, а шмат якія пакупнікі пастаянна пыталі, чаму няма чахлоў на іх мадэль тэлефона.

Павал Белавус

Павал Белавус

Цяпер супольна з кампаніяй Caseme створаная магчымасьць выбраць «нацыянальныя» чахлы для папулярных мадэляў смартфонаў Apple, HTC, Huawei, Lenovo, LG, Microsoft, Nokia, Samsung, Sony і Xiaomi. На працягу тыдня-двух магчыма зрабіць чахол і для іншых мадэляў. У сьпісе мадэляў і самыя новыя iPhone 7 і Galaxy S7.

Нядаўна Symbal.by таксама прэзэнтаваў майкі са стылізаванымі выявамі бусла і зубра з нацыянальным арнамэнтам. Кампанія разам з «Арт-сядзібай» вядзе збор грошай на выданьне кнігі-маляванкі «Мая Радзіма Беларусь», раздае налепкі зь бел-чырвона-белым сьцягам і «Пагоняй», бел-чырвона-белых аўтасьцяжкоў і стужак нацыянальных колераў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG