Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16-гадовы хакер з Гарадзеншчыны скраў праз «УКантакце» 15 тысяч рублёў


Упраўленьне Сьледчага камітэту па Гарадзенскай вобласьці расьсьледуе справу 16-гадовага беларуса, які, як мяркуе сьледзтва, зь верасьня 2015-га па студзень 2016 года ўзламаў больш за 100 асабістых старонак «Укантакце».

Ад чужога імя ён выманьваў у сяброў узламаных карыстальнікаў рэквізіты банкаўскіх картак і пераводзіў сабе па 100-200 рублёў з кожнай.

Прадстаўніца СК Юлія Ганчарова ў эфіры «Альфа Радыё» расказала, што агульная сума шкоды прыблізна ацэньваецца ў 15 тысяч рублёў, перадае Tut.by. Банкі ўжо вярнулі грошы большасьці пацярпелых.

Расьсьледаваньне дзеяньняў хакера вядзецца дагэтуль. Хлопца абвінавачваюць у несанкцыянаваным доступе да кампутарнай інфармацыі (ч. 2 арт. 349 КК) і крадзяжы шляхам выкарыстаньня кампутарнай тэхнікі (ч. 2 арт. 212 КК). Хакеру пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

XS
SM
MD
LG