Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску абмяркуюць развод войскаў і пастаўкі электраэнэргіі на Данбасе


Амбасадар Марцін Сайдзік падчас аднаго зь мінулых пасяджэньняў Трохбаковай кантактнай групы ў Менску
Амбасадар Марцін Сайдзік падчас аднаго зь мінулых пасяджэньняў Трохбаковай кантактнай групы ў Менску

Учора ў Менску працавала падгрупа па пытаньнях бясьпекі Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.

Бакі абмяркоўвалі магчымасьць падпісаньня пагадненьня аб разьвядзеньні сілаў на лініі сутыкненьня на Данбасе. Гэта тое, што тыдзень таму анансавалі міністры замежных спраў ФРГ і Францыі падчас візыту ў Кіеў. Вядома, што падгрупа ўчора парафавала пагадненьне, сёньня на пасяджэньні Трохбаковай кантактнай групы яго павінны падпісаць.

Гэтая дамова не зьяўляецца нейкім нечаканым прарывам, пагадненьне прадугледжвае стварэньне трох зонаў бясьпекі: у Залатым, Пятроўскім і Станіцы Луганскай, пра што ўжо вяліся перамовы на працягу апошніх трох месяцаў, прычым спачатку ішла размова пра 12 такіх зонаў на лініі сутыкненьня, адкуль на 2 кілямэтры з кожнага боку маюць адвесьці зброю і войскі, а маніторынгавая місія АБСЭ будзе кантраляваць гэты працэс.

Другая важная падзея, якая чакаецца сёньня ў Менску падчас пасяджэньня Трохбаковай кантактнай групы, — сустрэча міністраў энэргетыкі Расеі і Ўкраіны для абмеркаваньня праблемаў аднаўленьня электразабесьпячэньня на Данбасе.

Акрамя гэтага, прадстаўніца Ўкраіны ў гуманітарнай падгрупе Ірына Герашчанка плянуе зноў узьняць пытаньне абмену палоннымі, якое было размарожанае пасьля таго, як у мінулую суботу вызвалілі ўкраінцаў Уладзіміра Жамчугова і Юрыя Супруна ў абмен на 4 баевікоў.

Трохбаковая кантактная група таксама разглядае дарожную мапу па ўрэгуляваньні канфлікту на Данбасе і прапановы зьмяненьняў у стратэгіі і фармаце перамоваў ад амбасадара Марціна Сайдзіка і іншых заходніх дыпляматаў, а таксама прапанову Ўкраіны аб стварэньні новай падгрупы — па вяртаньні кантролю Кіева над захопленым Расеяй участку дзяржаўнай мяжы на Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG