Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паліцыя Чэхіі адкрыла справу аб дэпартацыі актывістаў расейскай арт-групы «Вайна»


Актывісты Алег Варатнікоў і Натальля Сокал былі затрыманыя ў Празе ўвечары ў нядзелю. Сокал пасьля адпусьцілі, але загадалі зьявіцца на допыт, які адбыўся ў аўторак.

Як паведаміла Натальля Сокал Свабодзе, Алег Варатнікоў застаецца ў паліцыі, у сераду суд вырашыць, ці будзе ён пакінуты пад вартай да разгляду справы па сутнасьці. Варатнікоў абвешчаны ў міжнародны вышук па запыце Расеі, дзе яго вінавацяць ва ўжываньні гвалту да паліцыянтаў. Супраць Сокал справа аб дэпартацыі адкрыта ў сувязі з тым, што ў яе, як сьцьвярджаюць улады, няма падставаў для знаходжаньня на тэрыторыі Чэхіі.

Справа аб дэпартацыі закранае таксама і дзяцей Варатнікова і Сокал, якія знаходлзяцца разам зь імі ў Чэхіі.

Арт-група «Вайна» правяла ў Расеі шэраг пэрформансаў палітычнага характару, якія атрымалі шырокі рэзананс. Актывісты зьбеглі з краіны ў 2011 годзе пасьля таго, як Варатнікоў быў абвешчаны ў вышук.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG