Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйская апазыцыя: авіяўдар па гуманітарным канвоі ААН нанесьлі сырыйскія і расейскія ВПС


Пра заяву кіраўніцтва сырыйскай апазыцыі паведаміў міжарабскі тэлеканал «Аль-Арабія», перадае агенцтва Інтэрфакс.

Раней сёньня МЗС РФ заявіла, што ў Маскве абураныя спробамі ўскласьці адказнасьць за абстрэл гуманітарнага канвою ў Сырыі на расейскі і сырыйскі бок.

Гэтая заява расейскага зьнешнепалітычнага ведамства была выкліканая рэакцыяй афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартамэнта ЗША Джона Кірбі.

Амэрыканскі дыплямат нагадаў, што на працягу больш чым тыдня ЗША заклікалі Маскву выканаць абавязацельствы, узятыя ў Жэнэве па забесьпячэньню бесьперашкоднага паступленьня гуманітарнай дапамогі сырыйскаму народу. І на працягу больш чым тыдня сырыйскі рэжым неаднаразова адмаўляў канвоям ААН ва ўезьдзе, перашкаджаючы тым самым дастаўцы тэрміновай дапамогі ў выглядзе прадуктаў харчаваньня, вады і лекаў. У заяве гаворыцца, што толькі сёньня сірыйскі рэжым, нарэшце, выдаў дазвол на ўезд для некаторых калёнаў.

Пункт прызначэньня гэтага канвою быў вядомы сырыйскім уладам і Расейскай Фэдэрацыі, і ўсё ж гуманітарныя работнікі загінулі пры спробе аказаньня дапамогі сырыйскаму народу, сказаў Кірбі, дадаўшы, што «ЗША ўздымуць гэтае пытаньне наўпрост з Расеяй».

XS
SM
MD
LG