Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 верасьня: Дзень народзінаў Віктара Івашкевіча


Віктар Івашкевіч
Віктар Івашкевіч

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Менск — «Гедройцаўскі маратон». Удзельнікі — аўтары кнігаў з кароткага сьпісу прэміі імя Ежы Гедройца на найлепшую беларускую прозу, распавядуць пра кнігу свайго калегі і адкажуць на пытаньні публікі. Вядоўца — Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19.00. Кнігарня «ЛогвінаЎ», пр. Незалежнасці, 37а. Уваход — вольны.

Магілёў — прэзэнтацыя раману Віктара Марціновіча «Возера радасьці». Цэнтар «Кола», г. Магілёў, зав. Чкалава,16. Пачатак 18.30.

У гісторыі:

У 1610 войскі Рэчы Паспалітай і ВКЛ занялі Маскву.

У 1801 замест ліквідаванай Літоўскай ўтворана Гродзенская губэрня (існавала да 1921 г.).

1933 — у Бэрліне распачаўся судовы працэс па справе падпалу Райхстагу. Падпал Райхстагу адбыўся 27 лютага 1933 году і адыграў вялікую ролю ва ўмацаваньні ўлады нацыстаў у Нямеччыне. Непасрэдна ў падпале Райхстагу былі абвінавачаныя пяць камуністаў: галяндзец Марынус ван дэр Любэ, лідэр парлямэнцкай фракцыі кампартыі Нямеччыны Эрнст Торглер і тры баўгары, Георгі Дзімітраў, Васіль Танеў і Благай Попаў. Зь пяці абвінавачаных сваю віну прызнаў толькі Ван дэр Любэ. Торглеру удалося даказаць сваё алібі — ён падчас пажару знаходзіўся ў рэстаране. Дзімітраў, Танеў і Попаў таксама мелі алібі — яны даказалі, што падчас пажару наогул знаходзіліся не ў Бэрліне, а ў Мюнхэне. Суд прызнаў вінаватым Ван дэр Любэ і вынес яму сьмяротны прысуд.

У гэты дзень нарадзіліся:

1902 — Пётра Мiрановч, беларускі мастак. Вучыўся у Латвійскай акадэміі мастацтваў і Аўстрыйскай акадэміі мастацтваў. З 1950 году жыў ў Нью-Ёрку. Памёр у 1990.

1918 — Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнаўца і пісьменьнік. Сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1968 году. З 1983 — прафэсар катэдры беларускага мовазнаўства. Складальнік зборнікаў крылатых словаў і афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнаньняў, фразэалягізмаў.

1923 — Мікалай Барысевіч, беларускі фізык, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1969) і Акадэміі навук СССР (1981). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі.

1934 — Леанард Коэн, канадзкі сьпявак і кампазытар.

1959 —Віктар Івашкевіч, палітычны дзеяч, журналіст, адзін зь лідэраў нацыянальнага адраджэнскага руху.

У гэты дзень памерлі:

1830 — Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту (нар. 1756).

1860 — нямецкі філёзаф Артур Шапэнгаўэр (нар. 1788)

1975 — беларускі пісьменьнік Міхась Лынькоў (нар. 1899), аўтар аповесьці «Міколка-паравоз» (1937).

Цытата:

...I мяне натхняе воля,
быццам птушку вецер з поля,
а без ветру ёй не жыць
і над полем не кружыць.

А цябе натхняе зброя.
«Зброя, — кажаш, — гэта воля!
А без волі нам не жыць
і Радзіме не служыць».

Анатоль Сыс — Віктару Івашкевічу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG