Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы - сярод сусьветных інтэрнэт-лідэраў


Беларусь займае 23-е месца ў сьвеце па ўзроўні пранікненьня інтэрнэту сярод індывідуальных карыстальнікаў у рэйтынгу Камісіі ААН па шырокапалоснай сувязі ў інтарэсах устойлівага разьвіцьця.

Усяго ў сьпісе прыводзяцца дадзеныя наконт 191 краіны.

У Беларусі падпіску на шырокапалосную сувязь маюць 31,35 жыхароў краіны са 100. Па гэтым паказьніку Беларусь знаходзіцца пасьля Новай Зэляндыі і ЗША, абагнаўшы Японію, Аўстралію, Сінгапур і большасьць іншых высокаразьвітых краін сьвету.

Паводле ААН, доступ да Інтэрнэта мае 62% беларусаў. Па гэтым паказьніку Беларусь на 68 месцы ў сьвеце. Дадзеныя ў справаздачы прыводзяцца за 2015 год.

XS
SM
MD
LG