Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: прэзыдэнт Кіргізстану Атамбаеў шпіталізаваны ў Турэччыне


Алмазбек Атамбаеў згубіў прытомнасьць у аэрапорце Стамбулу 19 верасьня.

Алмазбек Атамбаеў згубіў прытомнасьць у аэрапорце Стамбулу 19 верасьня.

Прэзыдэнт Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў знаходзіцца ў адной з бальніц на Эгейскім узьбярэжжы Турэччыны. Пра гэта паведаміла турэцкае выданьне Sozcu. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.

Раней у аўторак прэс-служба прэзыдэнта Кіргізстану паведамляла, што Атамбаеў бярэ адпачынак, як мяркуецца, да 1 кастрычніка, каб прайсьці мэдычнае абсьледаваньне праз праблемы з сэрцам.

19 верасьня стала вядома, што Атамбаеў адмяніў паездку на сэсію Генэральнай асамблеі ААН. Яму стала дрэнна ў аэрапорце Стамбулу пры перасадцы на рэйс у Нью-Ёрк. У аўторак кіраўнік апарату прэзыдэнта Фарыд Ніязаў паведаміў, што стан прэзыдэнта Кіргізстану здавальняючы.

17 верасьня Алмазбеку Атамбаеву споўнілася 60 гадоў. Ён узначальвае Кіргізстан з 1 сьнежня 2011 году. У жніўні 2015-га Кіргізстан стаў удзельнікам Эўразійскага эканамічнага саюзу насуперак пратэстам мясцовай апазыцыі, якая лічыць, што Атамбаеў шукае падтрымкі Масквы для захаваньня сваёй улады.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG