Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Украіны прызнаў нелегітымнымі выбары ў Дзярждуму Расеі і ўсе яе будучыя рашэньні


Пратэст каля амабасады Расеі ў Кіеве супраць выбараў у расейскую Дзярждуму ў Крыме. 18 верасьня 2016 году.
Пратэст каля амабасады Расеі ў Кіеве супраць выбараў у расейскую Дзярждуму ў Крыме. 18 верасьня 2016 году.

Вярхоўная Рада Ўкраіны прызнала нелегітымнымі выбары да Дзяржаўнай Думы Фэдэральнага Сходу Расеі і ўсе наступныя рашэньні яе новага складу.

Адпаведную заяву падтрымалі 264 народныя дэпутаты. Толькі адзін дэпутат з фракцыі «Народны фронт» утрымаўся пры галасаваньні, а фракцыя «Апазыцыйны блёк» наагул не галасавала.

«Наш сёньняшні крок, які, магчыма, стане прэцэдэнтам, але гэта палітычнае рашэньне парлямэнту, абранага народам Украіны пра тое, што мы не прызнаем гэтую Думу ў сувязі з правядзеньнем выбараў у Крыме, і гэта наш крок да таго, каб Расейская Фэдэрацыя плаціла яшчэ большую цану за тое, што яна робіць у Крыме і на Данбасе», — заявіла пад час абмеркаваньня тэксту заявы народны дэпутат, старшыня парлямэнцкага камітэту па замежных справах Ганна Гапко.

У сваю чаргу старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Андрэй Парубій падкрэсьліў: «Пытаньне ня толькі адносна мажарытарнікаў, якія былі абраныя ў Крыме, а ў прапарцыйным складніку. Фактычна на акупаванай тэрыторыі галасавалі за ўвесь склад Дзяржаўнай Думы, і ён ня можа быць прызнаны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG