Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнесены помнік Сувораву ў Кобрыні вернуць на ранейшае месца


Помнік расейскаму генэралісымусу Аляксандру Сувораву ў Кобрыні, які 17 верасьня выпадкова зьнёс кіроўца мясакамбінату, адрамантуюць і вернуць на ранейшае месца.

Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на дырэктарку кобрынскага вайскова-гістарычнага музэю Алену Бабенку.

Падчас інцыдэнту сам бюст вайскавода не пацярпеў. Аднак у выніку аварыі былі пашкоджаныя пастамэнт і каменныя пліты каля месца, дзе ён быў усталяваны.

«Рамонт патрэбны будзе дастаткова сур’ёзны, але сам помнік „жывы“», — паведаміла дырэктарка музэю.

Да нядаўняга часу ў Кобрыні было тры помнікі Сувораву. Зьнесены бюст быў пастаўлены ў 1950 годзе. Гэта бронзавая копія скульптурнага партрэта, які быў выкананы ў 1901 годзе мастаком Кюфэрле.

Таксама ў Кобрыні ёсьць вуліца імя Суворава, аднайменны парк, дом-музэй Суворава і гатэль «Сувораў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG