Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзярждэпартамэнт ЗША: расейцы заслугоўваюць сумленных выбараў


Джон Кірбі

Джон Кірбі

Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джон Кірбі вітаў папярэдні даклад назіральнікаў ад Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ), Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ і Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ пра выбары ў Дзяржаўную думу Расеі.

У заяве Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША прызнаецца, што Цэнтральная выбарчая камісія Расеі кіравала правядзеньнем выбараў, выконваючы прынцып празрыстасьці. Разам з тым, у сувязі зь мінулымі выбарамі, у Вашынгтоне зьвяртаюць увагу на абмежаваньні асноўных свабодаў і правоў чалавека, жорсткі кантроль над СМІ і ўзмацненьне ціску на грамадзянскую супольнасьць.

Некаторыя чыноўнікі на месцах злоўжывалі адміністрацыйным рэсурсам, перашкаджалі правядзеньню мерапрыемстваў выбарчай кампаніі, адзначаецца ў дакладзе назіральнікаў. У сувязі з гэтым у Вашынгтоне зноў выказваюць заклапочанасьць з нагоды прыгнёту вядомых дзеячаў палітычнай апазыцыі.

Грамадзяне Расеі, як і любой іншай краіны, заслугоўваюць свабодных, сумленных і празрыстых выбараў, а таксама лідэраў, якія падсправаздачныя сваім грамадзянам, гаворыцца ў заяве Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША. У дакумэнце ўтрымліваецца заклік да расейскіх уладаў праявіць пазытыўнае стаўленьне як да рэкамэндацыяў назіральнікаў АБСЭ, так і да ацэнак іншых расейскіх і міжнародных назіральнікаў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG