Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Кыргызстану не даляцеў да ЗША праз праблемы з сэрцам


Алмазбек Атамбаеў на парадзе ў гонар Дня незалежнасьці Кіргізстану 31 жніўня 2016 году.

Алмазбек Атамбаеў на парадзе ў гонар Дня незалежнасьці Кіргізстану 31 жніўня 2016 году.

Прэзыдэнт Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў скасаваў паездку ў Нью-Ёрк на пасяджэньне Генэральнай асамблеі ААН пасьля таго, як падчас палёту адчуў боль у грудзях.

Паводле прэс-службы прэзыдэнта Кіргізстану, Атамбаеў пачаў скардзіцца на «боль у грудзях», калі яго самалёт зрабіў пасадку ў Стамбуле па шляху ў ЗША.

Лекары неадкладна праверылі стан яго здароўя і аказалі мэдычную дапамогу. Папярэдне мэдыкі высьветлілі, што ў Алмазбека Атамбаева праблемы з сэрцам.

Цяпер 60-гадовы Атамбаеў знаходзіцца ў Турэччыне. Паводле ягонай прэс-службы, ён застанецца там для далейшага мэдычнага абсьледаваньня.

Дэлегацыю Кіргізстану ў Нью-Ёрку ўзначаліць міністар замежных спраў краіны Эрлан Абдзілаеў.

XS
SM
MD
LG