Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дамаск заявіў пра спыненьне перамір’я


Разбураны вайной сырыйски горад Хомс, 19 верасьня 2016 году.

Разбураны вайной сырыйски горад Хомс, 19 верасьня 2016 году.

Сырыйскае агенцтва SANA распаўсюдзіла заяву пра спыненьне перамір’я ўзброенымі сіламі рэжыму прэзыдэнта Башара Асада.

У тэксьце заявы гаворыцца, што праціўнікі сырыйскага рэжыму скарысталіся перамір’ем для падрыхтоўкі да новых нападаў.

Пазыцыя Дамаску была выказаная праз некалькі гадзін пасьля заявы начальніка галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштабу Ўзброеных сілаў Расеі генэрала Сяргея Рудзкога. Міністэрства абароны Расеі лічыць бессэнсоўным захаваньне сырыйскімі ўрадавымі сіламі рэжыму перамір’я ў аднабаковым парадку, сказаў Рудзкі.

Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джон Кірбі заявіў 19 верасьня ў Вашынгтоне, што ЗША чакаюць ад расейскага боку тлумачэньняў у сувязі з заявай сырыйскага камандаваньня. Ён падкрэсьліў, што менавіта Расея ўзяла на сябе адказнасьць за захаваньне Дамаскам рэжыму спыненьня агню.

Перамір’е ў Сырыі ўступіла ў сілу 12 верасьня 2016 года — пасьля завяршэньня ў Жэнэве працяглых перамоваў паміж кіраўнікамі дыпляматычных ведамстваў ЗША і Расеі Джонам Керы і Сяргеем Лаўровым. Пазьней прадстаўнікі Расеі абвінавачвалі ЗША ў невыкананьні ўмоваў перамір’я.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG