Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 верасьня: дзень народзінаў Натальлі Арсеньневай


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск — У межах Тыдня беларускага мысьленьня — «Цывілізацыя заходняга будызму» & тры маніфэсты«. Музычна-інтэлектуальная чытанка з цыклу «Мысленьне LIVE: лёгкія партызанскія (з)рухі». Удзельнічаюць Ігар Бабкоў і Сяргей Пукст. Кнігарня ЛогвінаЎ, пр-т Незалежнасьці, 37-а. Пачатак а 21-ай.

Гэты дзень у гісторыі

1939 — пры ўключэньні тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад БССР пачаўся бой за Горадню.

1944 — Беластоцкая вобласьць пераўтвораная ў Гарадзенскую, Вялейская ў Маладачанскую, утвораныя Бабруйская і Полацкая вобласьці (існавалі да 1954 г.).

1945 — адкрылася першая экспазыцыя Літаратурнага музэю Янкі Купалы.

1950 — У Нью-Ёрку пачала выходзіць газэта «Беларус».

1990 — пастановай ураду зацьверджаная праграма разьвіцьця беларускай мовы і іншых нацыянальных моваў у Беларускай ССР.

2001 — у Курапатах улады пачалі рэканструкцыю Менскай кальцавой дарогі, у адказ на якую моладзевыя актывісты заснавалі намётавы лягер у абарону народнага мэмарыялу. Вахта доўжылася 28 сутак і скончылася перамогай.

У гэты дзень нарадзіліся

1752 — нарадзіўся Геранім Страйноўскі, асьветнік, правазнаўца, рэлігійны дзяяч.

1903 — (па некаторых зьвестках — 1902) — нарадзілася Натальля Арсеньнева, беларуская паэтка.

1943 — нарадзілася Ніна Мацяш, беларуская паэтка, перакладчыца.

У гэты дзень памерлі

1939 — памёр Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, польскі і беларускі пісьменьнік.

1993 — стрэлам у сэрца ля свайго дому забіты Дзьмітры Арціменя, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму, адзін зь лідэраў парлямэнцкай большасьці ў Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня.

Цытата

Магутны Божа! Уладар сусьветаў,

Вялікіх сонцаў і сэрц малых!

Над Беларусяй, ціхай і ветлай,

Рассып праменьне Свае хвалы.

Дай спор у працы спакойнай, шэрай,

На хлеб штодзённы, на родны край.

Павагу, сілу, і веліч веры

Ў нашу праўду, у прышласьць — дай!

Дай урадлівасьць жытнёвым нівам,

Учынкам нашым пашлі ўмалот.

Зрабі свабоднай, зрабі шчасьлівай

Краіну нашу і наш народ.

Натальля Арсеньнева

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG