Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Belarus - Avenue of National Flag Rally, Minsk, 19Sep2016
Belarus - Avenue of National Flag Rally, Minsk, 19Sep2016

#Сьцяг: У Менску адзначылі 25 гадоў дзяржаўнага статусу нацыянальнай сымболікі

У Менску прайшла акцыя «Праспэкт нацыянальнага сьцяга».

У Менску прайшла акцыя «Праспэкт нацыянальнага сьцяга».

25 год таму, 19 верасьня 1991 году, Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам зацьвердзілі «Пагоню», а дзяржаўным сьцягам — бел-чырвона-белы сьцяг. Нацыянальныя сымбалі сталі дзяржаўнымі, але прабылі такімі толькі 1333 дні.

Моладзевыя актывісты адзначылі 25-годзьдзе наданьня «Пагоні» і бел-чырвона-беламу сьцягу статусу дзяржаўных сымбаляў акцыяй «Праспэкт нацыянальнага сьцяга» у цэнтры Менску. Акцыя доўжылася больш за гадзіну і прайшла без затрыманьняў.

Свабода вяла жывую відэатрансьляцыю з акцыі.

Праверыць свае веды пра падзеі 19 верасьня 1991 году можна тут.

19:00 19.9.2016

Зьміцер Дашкевіч кажа, што ўдзельнікі акцыі будуць расьцягвацца ўздоўж праспэкту ад «плошчы Каліноўкага» да плошчы Незалежнасьці. «Для мяне бел-чырвона-белы сьцяг — гэта сьцяг праўды».

19:02 19.9.2016

19:03 19.9.2016

19:08 19.9.2016

Павал Вінагардаў, адзін з арганізатараў, сказаў, што сутнасьць акцыі ня толькі ў тым, каб адзначыць юбілей, а яшчэ і прывучаць людзей, міліцыянтаў да бел-чырвона-белага сьцяга.

19:15 19.9.2016

Павал Севярынец кажа, што людзей прыйшло нямала. Каля ста сьцягоў, кілямэтры стужак. Удзельнікі акцыі стануць уздоўж праспэкту.

19:16 19.9.2016

Сярод удзельнікаў — Уладзімер Някляеў.

19:18 19.9.2016

Ніна Багінская, «чалавек-сьцяг», упершыню пабачыла бел-чырвона-белы сьцяг на Дзяды ў 1988 годзе і потым пашыла яго. Зноў прыйшла са сьцягам на плошчу.

19:22 19.9.2016

Уладзімер Някляеў упершыню ўбачыў бел-чырвона-белы сьцяг на стале ў свайго дзеда на Вялікдзень.

19:22 19.9.2016

19:26 19.9.2016

Зьміцер Дашкевіч кажа, што ў акцыі бярэ ўдзел каля сотні чалавек, больш за 50 чалавек са сьцягамі стаяць уздоўж праспэкту да плошчы Незалежнасьці.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG