Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку шукаюць Ахмада Рахамі, які падазраецца ў арганізацыі выбуху


У арганізацыі тэракту на Мангэтане ў суботу падазраюць Ахмада Хана Рахамі, 28-гадовага жыхара Нью-Джэрзі афганскага паходжаньня, які мае грамадзянства ЗША. Пра гэта абвясьціў мэр Нью-Ёрку Біл дэ Блазі.

Паліцэйская ўправа Нью-Ёрку ўжо распаўсюдзіла ягоны фотаздымак.

Агенцтва Ройтарс прыводзіць словы губэрнатара Нью-Ёрку Эндру Куома, які лічыць, што выбух быў арганізаваны замежнымі групоўкамі.

Выбух у раёне Чэлсі на Мангэтане адбыўся ў суботу і прывёў да раненьня 29 чалавек.

У самім Нью-Джэрзі паліцыя знайшла і абясшкодзіла пяць выбуховых прыладаў, схаваных у заплечніку.

Цяпер у Нью-Ёрку знаходзіцца супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода Багдан Андрусішын. Вось яго ўражаньне ад таго, што адбываецца ў Нью-Ёрку і ці заўважылі жыхары вялікага мэгаполіса тое, што адбываецца вакол тэракту ў Нью-Ёрку і спробы тэракту ў Нью-Джэрзі:

«Усё, што я магу сказаць са свайго пункту гледжаньня, дык гэта тое, што ніякай панікі ў горадзе не назіраецца, ніхто нават не гаворыць пра гэта. Цягнікі мэтро працуюць як звычайна. Апэратар мабільнай сувязі Verizon разаслаў сёньня раніцай паведамленьне з просьбай, калі хто-небудзь ведае пра месца знаходжаньня або любую іншую інфармацыю пра падазраванага, каб званілі на гарачую лінію. Магчыма я занадта заняты, але я асабіста нават не заўважыў тое што адбылося на 23-й вуліцы. Усё, што я ведаю, я прачытаў у загалоўках газэт у кіёсках, якія працуюць круглыя суткі»

XS
SM
MD
LG