Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Альтэрнатыва» павіншавала студэнтаў з Днём бел-чырвона-белага сьцяга


Актывісты грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» (зарэгістравана ў Латвіі) пры падтрымцы ініцыятывы «Рок-салідарнасьць» віншавалі студэнтаў БНТУ з Днём бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня».

Каля галоўнага корпуса БНТУ на праспэкце Незалежнасьці ў Менску за 45 хвілін актывісты раздалі каля 300 віншавальных паштовак і кампакт-дыскаў. На музычнай складанцы, якая называецца «Сымбалі веры і свабоды», — больш за 20 хітоў айчынных музыкаў: Лявона Вольскага, Зьмітра Вайцюшкевіча, Віктара Шалкевіча, «Песьняроў», «Новага Неба», «IQ-48», «ЧпБ» і інш.

«Студэнты з радасьцю бралі нашы матэрыялы, некаторыя нават дзякавалі за папулярызацыю нацыянальнай сымболікі і малавядомай для большасьці насельніцтва даты 19 верасьня», — пракамэнтавалі ўдзельнікі акцыі.

Акцыя была прымеркаваная да 25-х угодкаў прыняцьця дзяржаўнай сымболікі і новай назвы краіны — Рэспубліка Беларусь, калі Вярхоўны Савет БССР зацьвердзіў бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» як афіцыйную сымболіку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG