Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бюджэт Беларусі на 2017 год хочуць прыняць ужо ў кастрычніку


Рэспубліканскі бюджэт на 2017 год будзе прыняты дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў яшчэ на пачатку кастрычніка.

Як заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, чарговая сэсія Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня пачне працу 3 кастрычніка, і падчас гэтай сэсіі павінен быць разгледжаны законапраект аб рэспубліканскім бюджэце. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзыдэнта.

Між тым ужо 11 кастрычніка павінен пачаць працу новы склад Палаты прадстаўнікоў. Такім чынам, рэспубліканскі бюджэт плянуецца прыняць на пачатку кастрычніка, хоць у апошнія гады дэпутаты звычайна разглядалі бюджэт толькі ў сьнежні.

Кіраўнік фонду Мізэса Яраслаў Раманчук у інтэрвію Свабодзе выказаў меркаваньне, што калі б ні быў прыняты беларускі бюджэт, у кастрычніку ці ў сьнежні, ён усе роўна зазнае праўкі ў самым хуткім часе.

Яраслаў Раманчук

Яраслаў Раманчук

«Тая Палата, якая сыходзіць, тры апошнія бюджэты прымала так, што ў студзені іх ужо можна было выкідаць у кошык. Таму няма прынцыповага значэньня, ці прымуць бюджэт гэтыя людзі, ці наступны склад Палаты. Ніякага значэньня, на жаль, яны ў прыняцьці гэтага ключавога закону ня маюць. Такі спосаб прыняцьця бюджэту, калі мы ня маем яшчэ дадзеных за трэці квартал, сьведчыць пра тое, што закон аб бюджэце стаў проста прамакаткай, якая перадаецца з аднаго складу Палаты ў другі. Гэта ўсё, па сутнасьці, пацьвярджае тую думку, што ўсім — і заканадаўствам, і выкананьнем, і кантролем — у нас займаецца адміністрацыя прэзыдэнта і ўрад. А Палата прадстаўнікоў — гэта такі дэпартамэнт зацьвярджэньня дэкрэтаў і атрыманьня добрых заробкаў», — сказаў ён.

Навошта ўлады так сьпяшаюцца, Раманчук адказаць не бярэцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG