Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Немцы выдаткоўваюць на прэсу больш, чым на слодычы


Эра інтэрнэту павінна была стаць апошнім цьвіком у труну папяровай прэсы. Гэта прагноз футуролягаў зьняпраўджваюць немцы.

Кожны зь іх купляе па 25 газэтаў штогод. Прыбытак нямецкіх крамаў ад продажу штодзёнак, тыднёвікаў і месячнікаў складае 3 мільярда эўра ў год. Гэта больш, чым выдаткі немцаў на малако альбо пральныя парашкі.

12% кліентаў нямецкіх спажыўцоў галоўнай прычынай наведваньня крамаў называюць шырокі выбар прэсы. Газэты прыцягваюць нават такіх кліентаў, якія, калі б не прэса, ніколі не наведвалі б дадзеную краму. Дасьледаваньні паказалі, што калі газэта апісвае цікавую для чытача тэму, то ён гатовы заплаціць больш ня толькі за асобнік, але і за іншыя прадукты ў зоне касы. Так сябе паводзіць ажно 46% апытаных.

Паліца з прэсай складае вялікую долю прыбыткаў у нямецкіх крамах. Ад продажу газэт крама атрымлівае 7200 эўра ад аднаго квадратнага мэтра. Гэта больш, чым ад продажу слодычаў альбо тавараў гігіены і касьметыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG