Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРНАС адмовілася прызнаць выбары ў Дзяржаўную Думу Расеі легітымнымі


Лідэр расейскай партыі ПАРНАС Міхаіл Касьянаў адмовіўся прызнаваць легітымнымі выбары ў Думу VII скліканьня. Ён заявіў, што яны не былі свабоднымі і сумленнымі, а падчас галасаваньня былі дапушчаныя масавыя фальсыфікацыі.

Касьянаў падкрэсьліў, што пасьля выбараў рэзка ўпалі шанцы на «канстытуцыйную мірную зьмену ўлады» ў краіне. Таксама лідэр апазыцыйнай партыі запэўніў, што не зьбіраецца пакідаць сваю пасаду. Ён дадаў, што застаецца адкрытым да дыялёгу як з партыяй «Яблоко», так і з Аляксеем Навальным.

На выбарах у нядзелю за ПАРНАС, паводле папярэдніх афіцыйных зьвестак, прагаласавалі менш за адзін працэнт выбаршчыкаў. Партыя не прайшла ў Дзяржаўную Думу і ня можа прэтэндаваць на дзяржаўнае фінансаваньне. «Яблоко», паводле афіцыйных зьвестак, набрала менш за два працэнты.

Кандыдаты ад ПАРНАСу, «Яблока» і «Адкрытай Расеі» па аднамандатных акругах таксама не атрымалі месцаў у Дзяржаўнай думе.

XS
SM
MD
LG