Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журавы і журавіны як брэнд Мёрскага краю. ФОТАРЭПАРТАЖ


У мінулыя выходныя адбыўся 5 раённы фэст «Журавы і журавіны» — бадай што адзінае на Віцебшчыне сьвята раённага маштабу, дзе наведнікі ня толькі бавяцца, але і падтрымліваюць важныя экалягічныя ініцыятывы.

Жораў і журавіны

Жораў і журавіны

Валянтэры сустракалі наведнікаў мёрскага фэсту адразу перад уваходам у парк, дзе звычайна ладзяцца сьвяткаваньні. З ініцыятывы грамадзкага аб’яднаньня «Ахова птушак Бацькаўшчыны» яны прапаноўвалі падпісаць зварот да выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта Лібану, прэм’ер-міністра Тамама Салама з просьбай паспрыяць ахове птушак, якія гінуць ад людзкіх рук.

Подпісы пад зваротам

Подпісы пад зваротам

Аказваецца, забіваць птушак, якія перасякаюць тэрыторыю Лібану падчас міграцыі, — для лібанцаў проста забава. Тымчасам папуляцыі жураўлёў, буслоў, арлоў і некаторых іншых відаў зьмяншаюцца, і ў Беларусі іх ахоўваюць.

Назіраньне за птушкамі ў полі пад Мёрамі

Назіраньне за птушкамі ў полі пад Мёрамі

У камуфляжнай куртцы — кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аляксандар Вінчэўскі

У камуфляжнай куртцы — кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аляксандар Вінчэўскі

Адсюль жа — ад брамы парку на паўвостраве — штогадзіны адпраўляўся аўтобус, якія бясплатна вазіў ахвотных убачыць тых самых журавоў. Бо менавіта Мёршчына — той рэгіён, дзе птушкі масава спыняюцца падчас восеньскай міграцыі. Аднак журавы не падпускаюць чалавека блізка — пры першых жа прыкметах небясьпекі пералятаюць у іншае месца. Таму назіраць за імі можна хіба толькі зь вялікай адлегласьці з дапамогай адмысловага абсталяваньня.

А на самім паўвостраве можна было ўбачыць журавоў, зробленых народнымі ўмельцамі з самых розных матэрыялаў. Гэтыя птушкі аздаблялі выставы падворкаў, аформленых удзельнікамі адмысловага конкурсу-спаборніцтва.

«Гаспадыні балота»

«Гаспадыні балота»

Журавы з дрэва, журавы з тканіны

Журавы з дрэва, журавы з тканіны

Журавы зь зерня

Журавы зь зерня

Журавы з балотнай травы

Журавы з балотнай травы

Другім брэндам Мёршчыны традыцыйна лічацца журавіны — ягады, па запасах якіх балота Ельня займае першае месца ў краіне. Таму і напояў з журавінаў, і страў, упрыгожаных чырвонымі ягадкамі, было багата на кожным падворку.

Слова «журавіны» ў Мёрах на расейскую не перакладаюць

Слова «журавіны» ў Мёрах на расейскую не перакладаюць

Вырабы мёрскага мясакамбіната таксама ўпрыгожылі журавінамі

Вырабы мёрскага мясакамбіната таксама ўпрыгожылі журавінамі

«Журавінавыя» каралі

«Журавінавыя» каралі

Пачастункі

Пачастункі

Журавіны можна было й набыць падчас сьвята. Іх прапаноўваў мясцовы райспажыўсаюз, і па ягады коштам 3 рублі 30 капеек за кіло стаялі чэргі. І ня дзіва: сьвята «Журавы і журавіны Мёрскага краю» вельмі папулярнае ў жыхароў райцэнтру, сюды штогод зьбіраюцца сотні людзей.

Чарга па журавіны

Чарга па журавіны

На цэнтральнай алеі парку

На цэнтральнай алеі парку

«Мёрскай журавінкай» назвалі і конкурс сярод дзяўчат, якія спаборнічалі за гэтае званьне, дэманструючы поўнай залі гледачоў сваю прыгажосьць і ўмельствы. Дзяўчаты выйшлі на сцэну ў народных строях, і аздабленьне падворкаў, якое рыхтавалі прадстаўнікі ўстановаў адукацыі і культуры, было пераважна па-беларуску.

Удзельніцы конкурсу

Удзельніцы конкурсу

XS
SM
MD
LG