Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бэрлін: СДП і ХДС страцілі большасьць у рэгіянальным парлямэнце


У сталіцы Нямеччыны адбыліся выбары ў рэгіянальны парлямэнт. Цяперашняя кааліцыя сацыял-дэмакратаў і хрысьціянскіх дэмакратаў на чале з Ангелай Мэркель страчвае большасьць. Цяпер партыям трэба будзе дамаўляцца пра новыя саюзы.

Сацыял-дэмакратычная партыя (СДП), якая атрымала больш за ўсіх галасоў — 21,6%, цяпер можа імкнуцца сфармаваць кіруючую кааліцыю зь Зялёнымі і Левай партыяй.

Паводле «Нямецкай хвалі», вынікі выбараў паказваюць на рост сымпатыяў да правых папулістаў і на непапулярнасьць іміграцыйнай палітыкі канцлеркі Ангелы Мэркель.

Назіральнікі разглядаюць выбары ў Бэрліне як мадэль для нацыянальных выбараў наступнага году.

Агулам галасы ў Бэрліне разьмеркаваліся наступным чынам:

Сацыял-дэмакраты — 21,6% (-6.7)

Хрысціянскія дэмакраты — 17.6% (-5.7)

Левыя — 15,6% (+3,9)

Зялёныя — 15,2% (-2,4)

Альтэрнатыва для Нямеччыны — 14,2% (+14,2)

Свабодныя дэмакраты — 6,7% (+4.9)

Піраты — 1,7% (-7.2)

XS
SM
MD
LG