Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Першы фэстываль робататэхнікі прайшоў у Менску.

На тры дні менскі Палац дзяцей і моладзі пераўтварыўся ў пляцоўку з робатамі і 3D-прынтэрамі. ВНУ ды прыватныя адукацыйныя цэнтры змаглі паказаць свае дасягненьні. Таксама былі госьці з Кіева.

Дзеці апантана канструявалі маленькіх робатаў з канструктару Lego, сачылі за рухам робата-картографа.

Кіраваць машынкамі, што на экране кампутара, неабходна ў адмысловых рукавічках. Традыцыйныя клявіятура і мышка тут не патрэбныя

Кіраваць машынкамі, што на экране кампутара, неабходна ў адмысловых рукавічках. Традыцыйныя клявіятура і мышка тут не патрэбныя

Каля 3D-прынтэраў зьбіраліся натоўпы цікаўных. Сучасная тэхніка можа надрукаваць што заўгодна: і бутэльку «Coca-Cola», і запчасткі да аўтамабілю. Па часе працэс зойме некалькі гадзінаў, хуткасьць друку залежыць ад аб’ёму працы. Кошт такога цуда-прынтэра — ад 2 да 4 тысяч даляраў. Таньней каштуе беларускі прынтэр — 850 даляраў.

Беларускі 3D-прынтар, распрацаваны ў БНТУ, друкуе шакалядам! Сапраўдная знаходка для кулінараў. Пры дапамозе такога прынтара можна, напрыклад, друкаваць складаныя ўзоры-ўпрыгажэньні для тортаў

Беларускі 3D-прынтар, распрацаваны ў БНТУ, друкуе шакалядам! Сапраўдная знаходка для кулінараў. Пры дапамозе такога прынтара можна, напрыклад, друкаваць складаныя ўзоры-ўпрыгажэньні для тортаў

Пры Палацы дзяцей і моладзі існуе гурток, у якім вучаць працаваць з праграмным забесьпячэньнем і друкаваць на 3D-прынтэры.

Замежны 3D-прынтар друкуе цацкі з экалягічнай цэлюлёзы

Замежны 3D-прынтар друкуе цацкі з экалягічнай цэлюлёзы

На фэстывалі былі прадугледжаныя спаборніцтвы сярод дзяцей на лепшае запраграмаваньне робатаў. Самаму маленькаму ўдзельніку — 7 год. Для выкладчыкаў праводзілася адукацыйная праграма.

Аб’ёмных робатаў можна склеіць нават з выразаных з паперы дэталяў

Аб’ёмных робатаў можна склеіць нават з выразаных з паперы дэталяў

Інтэрактыўны праектар EPSON — сапраўдная знаходка! Шматфункцыянальны, ён можа ператварацца ў школьную дошку альбо чысты аркуш паперы. Такая тэхніка ўжо выкарыстоўваецца Гарадзенскім мэдычным унівэрсытэтам ды Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэтам

Марына Яўсейчык для Радыё Свабода, фатаздымкі аўтара

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG