Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камунальнікі замалёўваюць у Магілёве свастыку — фотафакт


Гэтак было

Гэтак было

У Магілёве замалёўваюць свастыку, у тых месцах, пра якія пісала Свабода. Даўнішняе нацысцкае графіці зьнікла днямі з моста на вуліцы імя Лазарэнкі.

У адной з публікацыяў Свобада паспрабавала высьветліць, чаму на свастыку, намаляваную у людных месцах, не зьвяртаюць увагу камунальнікі. За прыклад браўся фашысцкі знак на шапіку ў адным зь мікрараёнаў гораду.

Тады ў жыльлёва-эксплюатацыйнай управе Ленінскага раёну Магілёва журналісту Свабоды падзякавалі за сыгнал. Паводле слоў супрацоўніцы ўправы, гараджане часта пішуць камунальнікам, каб тыя зафарбоўвалі нацысцкую сымболіку.

На наступны дзень пасьля званка камунальнікам свастыку на шапіку замалявалі.

Гэтак стала

Гэтак стала

У нядзелю, абышоўшы месцы, дзе раней былі намаляваныя нацысцкія знакі, журналіст іх болей не пабачыў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG