Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША працягваецца расьсьледаваньне выбуху ў Нью-Ёрку


Паліцэйскія ачапілі месца выбуху ў Нью-Ёрку, 17 верасьня 2016 году

Паліцэйскія ачапілі месца выбуху ў Нью-Ёрку, 17 верасьня 2016 году

Амэрыканскія сьледчыя працягваюць высьвятляць акалічнасьці выбуху ў Нью-Ёрку, у выніку якога 17 верасьня былі параненыя 29 чалавек.

Паводле паведамленьняў міжнародных інфармацыйных агенцтваў і тэлеканала ABC-News, увечары 18 верасьня ў рамках расьсьледаваньня былі затрыманыя пяць чалавек. Яны ехалі ў аўтамабілі, які быў спынены на шашы ў раёне Бруклін ў Нью-Ёрку і былі дастаўленыя ў будынак Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў на Мангэтане для допыту.

ФБР 19 верасьня заявіў, што ніводнаму з гэтых пяці не было прад’яўленае абвінавачваньне ў сувязі з выбухам на вуліцы ў раёне Чэлсі ў Нью-Ёрку.

Акрамя таго, улады высьвятляюць, ці быў выбух зьвязаны зь іншым інцыдэнтам у Нью-Ёрку, а таксама выбухам у Нью-Джэрсі раней у той жа дзень.

Афіцыйныя асобы заявілі, што пакуль няма доказаў датычнасьці да нападу якой-кольвек міжнароднай тэрарыстычнай групы.

XS
SM
MD
LG