Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У траўні 2017 года NATO разьмесьціць свае батальёны ў Польшчы і краінах Балтыі


На саміце NATO у Варшаве ў ліпені лідэры дзяржаў Паўночна-атлянтычнага альянсу прынялі рашэньне аб узмацненьні ўсходніх межаў хаўрусу.

Новыя адзінкі NATO у Польшчы і краінах Балтыі будуць разьмешчаныя ў траўні 2017 года — паведамляе агенцтва DPA са спасылкай на словы прэс-сакратара альянса пасьля сустрэчы вайскоўцаў NATO у Брусэлі.

На саміце NATO у Варшаве ў ліпені лідэры дзяржаў Паўночна-атлянтычнага альянсу прынялі рашэньне аб узмацненьні ўсходніх межаў хаўрусу. Для гэтага ў Польшчу і краіны Балтыі будуць накіраваныя чатыры баявыя групы, у склад кожнай зь якой увойдзе па 1000 жаўнераў. Яны будуць дзейнічаць на ратацыйнай аснове.

Разьмяшчэньне сілаў альянсу ва Ўсходняй Эўропе — гэта элемэнт стрэтэгіі NATO адносна Расеі. ЗША будуць рамачнай дзяржавай батальёну ў Польшчы, Канада — ў Латвіі, Нямеччына — ў Літве, а Вялікабрытанія — у Эстоніі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG