Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасьць за напад у Мінэсоце


Невядомы мужчына параніў нажом васьмярых чалавек.

Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра ў горадзе Сэнт-Кляўд (ЗША, штат Мінэсота), ахвярамі якога сталі восем чалавек. Пра гэта дакладвае Reuters.

Невядомы мужчына зьдзейсьніў напад ў Сэнт-Кляўд 17 верасьня. Ён параніў нажом васьмярых чалавек. Стан аднаго з пацярпелых ацэньваецца як цяжкі.

У суботу ў Нью-Ёрку 29 чалавек былі параненыя пры выбуху самаробнае бомбы, закладзенай у сьмецьцевы бак. Сьведчаньняў таго, што да выбуху датычныя тэрарысты, пакуль няма.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG