Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля пасольства Расеі ў Кіеве спалілі расейскі сьцяг


18 верасьня ў Расеі праходзяць выбары дэпутатаў у Дзярждуму РФ.

У суботу пад амбасадай Расеі ў Кіеве актывісты ў знак пратэсту супраць выбараў у Дзярждуму спалілі расейскі сьцяг. Пазьней большасьць актывістаў згарнулі свае плякаты і пачалі разыходзіцца.

Раней сёньня ў Кіеве сілавікі затрымалі трох удзельнікаў акцыі ля амбасады Расеі. У прыватнасьці паліцыя затрымала аднаго з удзельнікаў акцыі з-за інцыдэнту з мужчынам, які, паводле яго слоў, хацеў прагаласаваць у будынку дыппрадстаўніцтва. У Адэсе таксама былі затрыманьні ля Генэральнага консульства Расеі.

18 верасьня ў Расеі праходзяць выбары дэпутатаў у Дзярждуму РФ. Масква вырашыла таксама правесьці выбары на тэрыторыі анэксаванага Крыму, чым выклікала рэзкую крытыку Кіева і шэрагу краін Захаду. ЗША заявілі, што не прызнаюць галасаваньне, якое адбываецца на тэрыторыі Крыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG