Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губэрнатар Нью-Ёрку заявіў, што выбух на Мангэтане быў тэрактам


Выбух, што прагрымеў у суботу ў Нью-Ёрку, зьяўляецца тэрарыстычным актам, але не зьвязаны зь міжнародным тэрарызмам.

Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі губэрнатар штату Нью-Ёрк Эндру Куома.

«Няма ніякіх сьведчаньняў, што выбух неяк зьвязаны з міжнародным тэрарызмам, зь якой-небудзь міжнароднай тэрарыстычнай групоўкай» — сказаў ён.

Куома таксама дадаў, што пагрозы бясьпецы горада ў дадзены момант няма. Ён паведаміў, што ўсе 29 чалавек, якія пацярпелі падчас выбуху на Мангэтане, выпісаныя са шпіталя.

Другую прыладу выявілі непадалёк ад месца выбуху ў раёне Чэлсі і бясьпечна абясшкодзілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG