Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску пакажуць калекцыю найлепшай сусьветнай рэклямы


У канцэртнай зале Prim Hall у Менску 24 верасьня адбудзецца паказ калекцыі найлепшых рэклямных відэаролікаў сьвету ABC show.

Сёлета жыхароў Менска чакаюць ролікі, якія атрымалі ўзнагароды прэстыжных міжнародных фэстываляў рэклямы: The One Show, Clio Awards, Eurobest, APA Show, Cristal Festival, FIAP, New York Festivals, Mobius Awards, Loeries, Cannes Lions 2016, паведамляе БелаПан.

Адбудзецца паказ і аднаго з самых нашумелых ролікаў калекцыі гэтага года кампаніі S7 Airlines — «Гравітацыя проста звычка», які ўпершыню атрымаў прызнаньне ў Менску на фэстывалі «Белы квадрат» (золата і Гран-пры), а затым заваяваў высокія ўзнагароды іншых вядомых фэстываляў па ўсім сьвеце, уключаючы двух Cannes Lions у самай прэстыжнай катэгорыі Film.

Гледачы ўбачаць ролікі ўсіх жанраў і жанравых зьмяшэньняў: камэдыя, драма, трагедыя, прытча, вэстэрн, дэтэктыў, эпас, мюзікл, трылер, пародыя, эротыка.

XS
SM
MD
LG