Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Крыніца з бліжэйшага атачэньня Шырака адзначыла, што Жак Шырак знаходзіцца ў сьвядомасьці.

Былы прэзыдэнт Францыі Жак Шырак быў шпіталізаваны раніцай у нядзелю, 18 верасьня, у парыскі шпіталь Піцье-Сальпэтрыер у сувязі з «лёгачнай інфэкцыяй». Пра гэта агенцтву AFP паведаміў яго зяць Фрэдэрык Сала-Бару.

Фрэдэрык Сала-Бару дадаў, экс-прэзыдэнт «застанецца ў шпіталі ў бліжэйшыя дні». Крыніца з бліжэйшага атачэньня Шырака адзначыла, што ён знаходзіцца ў сьвядомасьці.

У траўні 2005 года Жак Шырак перанёс інсульт. Пасьля яго сыходу з пасады прэзыдэнта ў 2007 годзе яго неаднаразова шпіталізавалі. У сьнежні 2015 года ён прабыў у тым жа шпіталі Піцье-Сальпэтрыер два тыдні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG