Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Калега Ярмошынай пра натоўпы «карусэльшчыкаў» на выбарах у Расеі: пададзім у суд за паклёп


Эла Панфілава

Эла Панфілава


Паводле назіральнікаў і ўдзельнікаў выбараў, у Расеі на шматлікіх участках заўважана шмат «карусэльшчыкаў» — выбарцаў з адмацавальнымі пасьведчаньнямі, якія дазваляюць галасаваць на ўчастках не па асноўным месцы жыхарства.

Як адначаюць актывісты валянтэрсткага руху назіраньня за выбарамі «Голас», такіх «карусэльшчыкаў» з раніцы 18 верасьня шмат бачаць на ўчастках у Маскве.

«Поўным трызьненьнем» назвала паведамленьні назіральнікаў пра «карусэльшчыкаў» на выбарчых участках у Маскве старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Расеі Эла Памфілава.

Калега беларускай старшыні Цэнтрвыбаркаму Ярмошынай прыгразіла судом за паклёп тым, хто распаўсюджвае «ілжывыя зьвесткі» пра расейскія выбары. Паводле Элы Памфілавай, казаць пра масавае галасаваньне праз адмацавальныя пасьведчаньні не выпадае, што такіх пасьведчаньняў была выдадзена «нікчэмная колькасьць».

15 верасьня Эла Памфілава абяцала сысьці ў адстаўку, калі выбары ў Расеі праваляцца. Пры гэтым крытэрыяў правалу выбараў у Дзярждуму спадарыня Памфілава не назвала.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG