Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

29 пацярпелых у выніку выбуху ў Нью-Ёрку


Паліцыянты працуюць у раёне выбуху ў раёне Чэлсі ў Нью-Ёрку, 17 верасня 2016

Паліцыянты працуюць у раёне выбуху ў раёне Чэлсі ў Нью-Ёрку, 17 верасня 2016

У выніку выбуху ў цэнтры Нью-Ёрку ў суботу ўвечары пацярпелі 29 чалавек. Некаторыя былі шпіталізаваны, аднак гарадзкія ўлады паведамілі, што іх раненьні не ўяўляюць рызыкі для жыцця.

Агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах паведаміла, што выбух меркавана адбыўся ў кантэйнэры для сьмецьця побач са шматкватэрным будынкам у Чэлсі — фэшэнэбэльным раёне Нью-Ёрку.

У раёне 23-й вуліцы і 6-ай авэню быў спынены рух транспарту, паліцыя зьвярнулася да кіроўцаў з просьбай абраць іншы маршрут.

На працягу гадзіны зь лішнім паліцыянты аглядалі прыпаркаваныя вакол зламанага сьмецьцевага кантэйнэра аўтамабілі, спрабуючы вызначыць прычыну выбуху і пераканацца ў тым, што небясьпека мінула.

Карэспандэнт «Голасу Амэрыкі» Іша Сарай, якая апынулася непадалёк, паведаміла, што гаворка ішла пра адзіночны выбух — відавочцы таксама распавялі, што выбуховай хваляй у непасрэднай блізкасьці ад месца здарэньня былі выбітыя вокны.

На сваёй старонцы ў Твітэры кіраўнік антытэрарыстычнага падразьдзяленьня паліцыі Нью-Ёрку Джэймс Ўотэрс заклікаў грамадзян праяўляць пільнасьць. Паліцыя і прадстаўнікі ФБР працягваюць расьсьледаваньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG