Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне пратэстуюць супраць гандлёвага пагадненьня Эўразьвязу і ЗША


Дэманстрацыя ў Бэрліне.

Дэманстрацыя ў Бэрліне.

У Нямеччыне ў суботу тысячы чалавек выйшлі на дэманстрацыі супраць гандлёвага пагадненьня паміж Эўразьвязам і Злучанымі Штатамі. Акцыі пратэсту праходзяць у некалькіх буйных гарадах.

Паводле паліцыі, у дэманстрацыі ў Бэрліне удзельнічаюць прынамсі 30 тысяч чалавек, тысячы пратэстоўцаў сабраліся ў Кёльне, Гамбургу і Франкфурце. Арганізатары акцый называюць значна большыя лічбы. Апанэнты гандлёвага пагадненьня лічаць, што яно абмяжуе эканамічную самастойнасьць эўрапейскіх краін.

ЗША і Эўразьвяз вядуць перамовы аб гандлёвым пагадненьні на працягу апошніх трох гадоў. Перамовы плянавалася завяршыць сёлета, але застаюцца рознагалосьсі ў розных сфэрах эканомікі, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG