Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 верасьня: дзень памяці Ўладзімера Пузыні, прэзэнтацыя кніг Зянона Пазьняка ў Нью-Ёрку


Уладзімір Пузыня з дудой аўтарскай канструкцыі, зробленай напачатку 80-х. Фрагмэнт фота Алега Белавусава
Уладзімір Пузыня з дудой аўтарскай канструкцыі, зробленай напачатку 80-х. Фрагмэнт фота Алега Белавусава

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Менск — Чарговы «Шпацыр па даваенным Менску» будзе прысьвечаны аднаму з галоўных нэкропаляў беларускай сталіцы. Кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў запрашае ўсіх ахвочых на шпацыр па маршруце Касьцёл Святога Роха — Вайсковыя могілкі. Экскурсанты пачуюць цікавыя факты з гісторыі каталіцкай сьвятыні, а таксама даведаюцца пра тое, хто знайшоў свой апошні прытулак на Вайсковых могілках. Пачатак а 13-й гадзіне (сустрэча каля будынка з надпісам «Вячэрні Мінск» побач з Плошчай Перамогі).

Нью-Ёрк — прэзэнтацыя новых кніг Зянона Пазьняка «Палын-палын...» (беларускі раман з часоў савецкай акупацыі) і «Незалежнасьць (да 25-годзьдзя Незалежнасьці Беларусі)». Грамадзкая заля сабора сьв. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY), пачатак а 12.30.

У гісторыі:

1804 — у мястэчку Сьвіслач адкрыта першая ў Беларусі гімназія (дзейнічала да 15 чэрвеня 1865).

1915 — нямецкія войскі акупавалі Вільню.

1947 — створана Цэнтральнае разьведвальнае ўпраўленьне ў ЗША.

1973 — у ААН прыняты Фэдэратыўная Рэспубліка Германія і Германская Дэмакратычная Рэспубліка.

1991 — Станіслаў Шушкевіч абраны старшынём Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.

2009 — у Менску на тэрыторыі былых габрэйскіх могілак па вуліцы Сухой адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага каменя аўстрыйскім габрэям — ахвярам Менскага гета

У гэты дзень нарадзіліся:

1896 — беларускі графік Аркадзь Астаповіч. Працы ў жанры лірычнага краявіду (тэхніка: акварэль і туш), афармляў таксама кнігі і часопісы.

1905 — Грэта Гарба, швэдзкая і амэрыканская акторка.

У гэты дзень памерлі:

1970 — Джымі Гендрыкс, амэрыканскі гітарыст, сьпявак і кампазытар. У 2009 годзе часопіс Time абвясціў Гендрыкса найвялікшым гітарыстам усіх часоў.

1992 — Ян Скрыган, беларускі пісьменьнік.

2012 — Уладзімер Пузыня, беларускі музыка, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструмэнтаў.

Цытата:

Паміраньне мовы такая ж натуральная зьява, як і нараджэньне яе. Быць можа, што і мая мова некалі памрэ. Як памру я сам, чалавек. І я аніяк не баюся натуральнай сьмерці. А от калі насільна паміраць — страшна.

Ян Скрыган

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG