Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дон Кіхот


Ілюстрацыя Гюстава Дарэ да францускага перакладу «Дон Кіхота» (1863).
Ілюстрацыя Гюстава Дарэ да францускага перакладу «Дон Кіхота» (1863).

Перачытваеш цяпер кнігі, ад якіх быў у захапленьні ў дзяцінстве, у маладосьці, і чамусьці ня ўсе яны прыносяць асалоду. Адчуваеш нейкую няўтульнасьць у іх.

І, наадварот, кніга, якая раней табе не падабалася, цяпер, пад старасьць, раптам чапляе і сваім зьместам, і сваёй мовай. І дзіву даесься, чаму яна раней не дайшла да цябе.

Калісьці я ня змог адолець «Дон Кіхота». Прачытаў некалькі старонак і адклаў. і дзівіўся, чаму яе лічаць вялікай кнігай. А цяпер разгарнуў кнігу, і мяне зачапіў ужо першы сказ.

«У нейкай вёсцы Ламанчыўскай, назву якой і ўспамінаць неахвота...»

Усяму свой час!

Марат Баскін

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG