Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Францыі прынялі закон, які забараняе выкарыстаньне аднаразовага посуду з плястыку. Забарона ўступіць у сілу з 2020 году.

Да таго часу крамы павінны прадаць усе запасы, а вытворцы — пераабсталяваць заводы для выпуску посуду з біялягічна раскладальных матэрыялаў. Новы закон скіраваны на барацьбу з глябальным пацяпленьнем.

Летась у Францыі забаранілі поліэтыленавыя пакеты, якія, паводле эколягаў, наносяць шкоду навакольнаму асяродзьдзю. Забарона такога роду існуе і ў іншых краінах. Францыя стала першай краінай, якая забараніла плястыкавы посуд.

Праціўнікі новаўвядзеньня лічаць, што забарона нэгатыўна адаб’ецца на эканоміцы Францыі і краін, якія скарыстаюцца яе прыкладам. Група актывістаў рыхтуе зварот у Эўракамісію з патрабаваньнем ужыць меры ў дачыненьні да Францыі, якая, на іх думку, парушае эўрапейскія законы аб свабодным таваразвароце.

XS
SM
MD
LG