Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі міністар абароны: Лёндан заблякуе стварэньне арміі ЭЗ


Майкл Фэлан, фота ©Shutterstock

Майкл Фэлан, фота ©Shutterstock

Вялікая Брытанія мае намер блякаваць стварэньне арміі Эўрапейскага зьвязу да тых часоў, пакуль афіцыйна будзе заставацца членам ЭЗ. Міністар абароны краіны Майкл Фэлан паведаміў пра гэта ў інтэрвію брытанскай газэце The Times.

На саміце ЭЗ, які адбыўся ў пятніцу ў Браціславе, было абвешчана, што ў сьнежні бягучага году будзе прапанавана стварыць «агульныя ўзброеныя сілы». Па зьвестках брытанскай газэты, падпісаньне пагадненьня ў рамках Эўразьвязу плянуецца на чэрвень 2017 году.

У браціслаўскім саміце ўпершыню ня ўдзельнічалі брытанскія кіраўнікі. Старшыня Эўразьвязу Дональд Туск заявіў у пятніцу, што Лёндан можа афіцыйна падаць заяўку на выхад з ЭЗ на пачатку 2017 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG