Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскі мэр сам выйшаў чысціць вуліцы


Мэр невялікай італьянскай камуны Дзэрфаліу ў заходняй частцы Сардыніі, дзе жыве крыху больш за тысячу чалавек, узяў на сябе абавязкі вулічнага прыбіральніка.

Кіраўніку гораду прыйшлося ўзяцца за шчотку пасьля таго, як усе работнікі мэрыі, якія займаліся уборкай вуліц, сышлі са службы, піша газэта La Stampa.

Як гаворыцца ў артыкуле, мэр разам са сваімі бліжэйшай памочнікамі падмятаў галоўную плошчу перад мясцовай царквой, каб падрыхтавацца да базарнага дню.

Апошні прыбіральнік Дзэрфаліу сышоў з працы шэсьць месяцаў таму. Дагэтуль мэрыя не змагла наняць нікога на замену яму ды іншым прыбіральнікам.

«Мы нічога ня можам зрабіць, — мы скаваныя бюракратыяй», — панаракаў мэр гораду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG