Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За месяц да парлямэнцкіх выбараў у Літве тройка лідэраў тая ж самая


Вільня

Вільня

За месяц да правядзеньня парлямэнцкіх выбараў у Літве папулярнасьць тройкі лідэраў не зьмяняецца. За сацыял-дэмакратаў схільныя галасаваць 16% выбарнікаў, за Літоўскі саюз сялян і зялёных — 12,6%, за Саюз бацькаўшчыны — хрысьціянскіх дэмакратаў Літвы — 9,2%.

Такія вынікі апублікавала сёньня газэта Lietuvos rytаs. Яны грунтуюцца на апытаньні жыхароў краіны.

У артыкуле таксама адзначаецца, што выбарнікі ўсё менш давяраюць Руху лібэралаў. Таксама зьніжаецца давер да партыяў Працы і «Парадак і справядлівасьць», якія ўваходзяць у кіруючую цяпер кааліцыю. З другога боку, расьце спрыяльнае стаўленьне да «Антыкарупцыйнай кааліцыі» Крыступаса Крывіцкаса і Нагліса Пуцейкіса.

XS
SM
MD
LG