Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 17 верасьня 2016: Дзень узьяднаньня Беларусі; прэзэнтацыя «Хронікі Нарніі» ў Менску; фэстываль сыру ў Горадні


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У кнігарні «Акадэмкніга» ў Менску пройдзе прэзэнтацыя кнігі «Хронікі Нарніі: Пляменьнік Чараўніка» ў беларускім перакладзе. Пачатак а 12.00.

На Савецкай плошчы ў Горадні пройдзе адкрыты фэстываль сыру, падчас якога ў народнай дэгустацыі будзе выбраны найсмачнейшы сыр Беларусі.

У Sherlock Coffee Hall (Менск, зав. Міхайлаўскі, 4) адбудзецца прэзэнтацыя дэбютнага альбому «Схавацца ў туман» Ільлі Фаляжынскага. Пачатак а 19.00.

У гісторыі:

1590 — Ліда атрымала герб.

1794 — адбылася вялікая бітва паўстанцаў Тадэвуша Касьцюшкі з расейскімі войскамі, якімі камандаваў Аляксандр Сувораў. У бітве, якая праходзіла каля вёскі Крупчыцы цяперашняга Жабінкаўскага раёну, з абодвух бакоў удзельнічалі больш за 20 тысяч чалавек.

1857 — нарадзіўся Канстанцін Цыялкоўскі, расейскі навуковец у галіне касманаўтыкі.

1891 — нарадзіўся Аркадзь Смоліч, тэарэтык беларускай сацыял-дэмакратыі, міністар сельскай гаспадаркі ва ўрадзе БНР, акадэмік, рэдактар часопісу «Плуг», аўтар «Геаграфіі Беларусі». Арыштаваны ў чэрвені 1930 году, высланы на 5 гадоў у Пермскую вобласьць, у чэрвені 1937 году паўторна арыштаваны, у чэрвені 1938 году расстраляны.

1891 — нарадзіўся Антон Баліцкі, беларускі нацыянал-камуніст, міністар асьветы БССР, які за сваю дзейнасьць быў засуджаны на 10 гадоў турмы, а ў 1937-м — расстраляны.

1907 — нарадзіўся Сяргей Дзяргай, беларускі паэт і перакладчык.

1912 — нарадзіўся Максім Танк, народны паэт Беларусі.

1919 — польскія войскі занялі Менск.

1922 — нарадзіўся Ўладзімер Калесьнік, беларускі літаратуразнаўца і крытык, аўтар мэмуараў.

1935 — нарадзіўся Кен Кізі, амэрыканскі пісьменьнік.

1939 — Чырвоная армія пачала паход у Заходнюю Беларусь і Ўкраіну.

1949 — нарадзіўся Генадзь Карпенка, навуковец і палітык, дэпутат ВС Беларусі 12 і 13 скліканьняў.

1959 — нарадзіўся Сяргей Дубавец, літаратар і публіцыст, першы рэдактар адноўленай у 1991 годзе газэты «Наша Ніва», супрацоўнік Радыё Свабода.

Цытата:

Ты з Заходняй, я з Усходняй

Нашай Беларусі,

Больш з табою ўжо ніколі

Я не разлучуся.

Янка Купала, 1939

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG