Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель у Браціславе: ЭЗ спыніць ці сур’ёзна скароціць нелегальную міграцыю


Ангела Мэркель

Ангела Мэркель

Эўразьвяз мае намер спыніць або сур’ёзна скараціць нелегальную міграцыю. Пра гэта сёньня заявіла пасьля саміту ЭЗ ў Браціславе канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.

Як паведамляе агенцтва «ИТАР-ТАСС», Мэркель заявіла: «Мы ставім сабе мэту, па магчымасьці, спыніць або скараціць нелегальную міграцыю. Зь іншага боку, нам трэба змагацца з прычынамі уцёкаў. Гэтаму спрыяе, у тым ліку, пагадненьне з Турэччынай».

«Гэтаму спрыяе таксама тое, пра што мы мы раней дамовіліся ў Валета», — падкрэсьліла канцлер Нямеччыны, адзначыўшы неабходнасьць актывізацыі намаганьняў па дапамозе людзям непасрэдна на месцы.

На саміце ЭЗ у Браціславе, які меў неафіцыйны характар, акрамя міграцыі, абмяркоўваліся таксама пытаньні выхаду Брытаніі з Эўразьвязу, а таксама праблемы бясьпекі і сацыяльныя праграмы.

XS
SM
MD
LG