Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік МАК заклікаў Расею спыніць хакерскія атакі на антыдопінгавае агенцтва


Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах заклікаў Расею спыніць хакераў, якія раскрываюць дадзеныя аб ужываньні спартоўцамі з розных краін забароненых прэпаратаў.

Пра гэта паведамляе Associated Press. Паводле Баха, МАК дапаможа Сусветнаму антыдопінгаваму агенцтву вырашыць праблему хакерскіх нападаў з расейскімі ўладамі. У самім антыдопінгавым агенцтве заявілі, што ўзлом базы дадзеных зьяўляецца помстай за публікацыю расьсьледаваньня аб кантраляванай расейскімі спэцслужбамі праграме выкарыстаньня допінгу падчас Алімпіяды 2014 году.

Хакерская групоўка Fancy Bears апублікавала тры сэрыі дакумэнтаў, у якіх паведамляецца, што агенцтва дазваляла некаторым алімпійскім спартоўцам прымаць забароненыя прэпараты ў тэрапэўтычных мэтах. Супрацоўнікі амэрыканскіх спэцслужбаў зьвязалі групоўку з расейскімі ўладамі. У Крамлі абверглі гэтыя абвінавачваньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG